З Расіі ў Беларусь па чыгунцы перакінулі 15 ЗРК "Тор"

Зенітны ракетны комплекс "Тор" / Мінабароны РФ

З Расіі ў Беларусь па чыгунцы перакінулі не менш за 15 зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2", піша @belzhd_live. Цягнік адправілі 25 лістапада са станцыі Ейск у Краснадарскім краі РФ. На ім быў і дзясятак адзінак інжынернай тэхнікі. У Оршу цягнік прыбыў раніцай 28 лістапада, удзень ён прайшоў праз Барысаў. Цягнік прыбывае на станцыю Лясная пад Баранавічамі.

Адзначаецца, што гэта не апошні цягнік з падобным грузам з Расіі.

ЗРК "Тор-М2" прызначаны для супрацьпаветранай абароны ваенных і дзяржаўных аб'ектаў ад удараў самалётаў, верталётаў, крылатых ракет і іншых кіраваных ракет, кіраваных авіябомбаў і беспілотных лятальных апаратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.