З пачатку года ў Беларусі выяўлена 702 ВІЧ-інфікаваных

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі на 1 кастрычніка 2007 года зарэгістравана 8 тысяч 449 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Упершыню з пачатку года выяўлена 702 ВІЧ-інфікаваных.
Дваццаць адзін выпадак быў выяўлены сярод маладых людзей 15—19 гадоў; 449 чалавек (64%) за гэты перыяд інфікаваныя палавым шляхам.

У асноўным у Беларусі інфекцыя перадаецца пры ін'екцыях наркатычных сродкаў — такім чынам заразілася 61,1% ад агульнай колькасці ВІЧ-інфікаваных.

На першым месцы па ліку зарэгістраваных выпадкаў знаходзіцца Гомельская, на другім — Мінская вобласць, на трэцім — Мінск. Трэцяя частка інфікаваных — жанчыны.

БелаПАН