З пачатку года 1,5 тысячы беларусаў пачалі сваю справу “па заяўным прынцыпе”

З пачатку года 1,5 тысячы беларусаў пачалі сваю справу “па заяўным прынцыпе”

З пачатку года 1,5 тысячы беларусаў пачалі сваю справу “па заяўным прынцыпе”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін:

З пачатку года 1,5 тысячы беларусаў пачалі сваю справу “па заяўным прынцыпе”

“З 1 студзеня гэтага года ты можаш спячы булачкі і прадаць іх. У невялікіх гарадах заняцца парыкмахерскімі паслугамі. Іншымі рэчамі, якія не нясуць пагрозы здароўю чалавека. І сёння ўжо 1,5 тысячы заявіла пра гэта, і ўжо пачалі працаваць. Актыўна развіваецца рамесніцтва – сёння 26 тысяч чалавек пачалі рамесную дзейнасць”.

Спалучэнне “заяўнага прынцыпу дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання” і “паведамляльнага парадку пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці” прадугледжваецца дэкрэтам №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, прынятым 23 лістапада 2017 года.

22 лютага стартуе III Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. У яго праграме 47 падзеяў, ад трэнінга па прэзентацыі бізнес-ідэі да вечара таджыкскай літаратуры. Цягам тыдня ў рэгіёнах Беларусі пройдуць сустрэчы бізнесменаў з чыноўнікамі, будуць сфарміраваныя саветы па прадпрымальніцтве.

Цалкам размову з Уладзімірам Карагіным слухайце тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі