З наступнага года Беларусь адмовіцца ад імпартнай сельгастэхнікі

З наступнага года Беларусь практычна не будзе мець патрэбы ў імпарце сельскагаспадарчых машын.
Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.
Паводле яго слоў, у краіне створана магутнае сельскагаспадарчае
машынабудаванне, якое выпускае сучасныя машыны, якія забяспечваюць
увесь тэхналагічны цыкл вытворчасці ў сельскай гаспадарцы.

У Беларусі
былі праблемы з забеспячэннем арганізацый кормаўборачнай тэхнікай,
адзначыў віцэ-прэм'ер, якія сёлета вырашаны з дапамогай "Гомсельмаша".
З наступнага года будзе ажыццяўляцца закупка айчыннай кормаўборачнай
тэхнікі.

Разам з тым, паводле яго слоў, "асобным гаспадаркам" па
рашэнні ўласнікаў не забараняецца купляць сельскагаспадарчую тэхніку за
мяжой.

БелаПАН