З Мінску будзе хадзіць цягнік у акупаваны расіянамі Крым

З Мінску будзе хадзіць цягнік у акупаваны расіянамі Крым. З 26 траўня штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль пачне рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, паведамляе ria.ru. У Мінску да яго будуць прычапляць два пасажырскія вагоны.

Маршрут, мякка кажучы, дзіўнаваты: з Мінску трэба будзе рабіць вялікі "крук", каб аб'ехаць тэрыторыю Украіны.

Пасля расійскай акупацыі Крыма ў 2014-м з Беларусі не было туды прамых спалучэнняў. Аднак цяпер афіцыйнаму Мінску можна не клапаціцца пра сваю рэпутацыю: Аляксандр Лукашэнка на словах і Крым прызнаў расійскім (толькі ніяк туды не з'ездзіць), і падтрымаў Уладзіміра Пуціна ў вайне ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.