З міліцыі адпусцілі карэспандэнта tut.by Кастуся Лашкевіча

З УУС Маскоўскага раёна Мінску адпушчаны карэспандэнт парталу tut.by Кастусь Лашкевіч, паведамляе БелаПАН.  Журналіста затрымалі каля паўночы. Ён правёў у пастарунку каля чатырох гадзін. Пратакол на яго не складалі.

Падчас вулічных сутыкненняў увечар 19 снежня пацярпелі больш за 10 айчынных і замежных журналістаў, некаторыя былі затрыманыя. Пад раніцу 20 снежня затрымалі і даставілі ў КДБ рэдактара сайта "Хартыя'97" Наталлю Радзіну.