З лета праход у метро паскорыцца, дзякуючы новым праязным

Пластыкавыя карткі з магнітнай паласой улетку бягучага года плануецца замяніць на новыя праязныя. Вонкава яны нічым не будуць адрознівацца ад існуючых, але ўнутранае начынне стане цалкам іншым. У праязных новага пакалення ўбудаваны бескантактавы чып, дзякуючы якому яны змогуць спрацоўваць у 3-4 разу хутчэй. Як паведаміў начальнік службы руху Мінскага метрапалітэна Рыгор Якімкаў, у цяперашні час сканчаюцца выпрабаванні бескантактных картак.

Агенцтва 'Минск-новости'

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі