З Кейт Мідлтан усё ў парадку. Астатнія навіны не вельмі — #IхНоравы
![#ІхНоравы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/d61a95c7-4b48-4d80-b56b-025198811ab5.jpeg.webp?itok=TPilTEuC)
#ІхНоравы / Калаж Улада Рубанава
Шмат добрых навін не абяцаем. Але важных будзе дастаткова.
"Акуратныя" стрэлы ў паветра з танкаў
Новая трагедыя адбылася ў сектары Газа на гэтым тыдні. Калона з 30 грузавікоў з егіпецкай гуманітаркай рухалася на поўнач Сектара. У нейкі момант калону атачылі людзі, адчайна спрабуючы атрымаць неабходную дапамогу. Яны залазілі на машыны і стаялі вакол іх.
Адзін з відавочцаў расказаў ВВС, што выйшаў на дарогу, спадзеючыся атрымаць мяшок мукі, каб пракарміць сям'ю. Але ўсё абярнулася хаосам. Розныя бакі расказваюць сваю версію падзей. У выніку здарэння 112 палестынцаў былі забітыя і яшчэ 760 параненыя. Такія лічбы называе Міністэрства аховы здароўя Газы (яго кантралюе ХАМАС).
![С Кейт Миддлтон всё в порядке. Остальные новости не очень — #ИхНравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/140908095639_will_and_kate_624x351_getty.jpg.webp?itok=1IEARoeP)
Кейт даўно не з'яўляецца на публіцы, грамадскасці вядома, што ў яе праблемы са здароўем. І каб спыніць чуткі, палац сказаў: шаноўныя, Кейт адчувае сябе добра! Да выканання каралеўскіх абавязкаў герцагіня вернецца паводле плану пасля Вялікадня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.