Вы тут

З харкаўскага Экапарка эвакуіравалі восем кенгуру

Кенгуру едуць у эвакуацыю / скрыншот відэа

З харкаўскага Экапарка ўдалося эвакуіраваць восем кенгуру. Іх вальеры ў апошні час неаднаразова падвяргаліся абстрэлам, паведаміў у Facebook дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і бізнесмен Аляксандр Фельдман. Ён-заснавальнік Экапарка.

Ён таксама падзякаваў валанцёраў і супрацоўнікаў, якія ратуюць жывёл.

Раней рэсурс kharkov.comments.ua распавядаў, што Фельдман-Экапарк знаходзіцца літаральна на лініі агню. На яго тэрыторыю неаднаразова прыляталі снарады, а жывёлы не аднойчы аказваліся пад абстрэламі. Пасля таго як быў разбомблены адзін з вальераў, было прынята рашэнне эвакуіраваць частку жывёл. Пра гэта паведаміла прэс-служба Харкаўскага гарадскога савета. Раней з Экапарка былі вывезеныя чатыры арангутаны і дзевяць шымпанзэ. Іх вальер быў цалкам разбураны. Жывёл пакуль прытуліў Харкаўскі заапарк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.