З двух беларускіх прадпрыемстваў знятыя санкцыі Рассельгаснагляду

З двух беларускіх прадпрыемстваў знятыя санкцыі Рассельгаснагляду

Рассельгаснагляд зняў санкцыі на пастаўкі прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў — ААТ "Брэсцкі мясакамбінат" і ПВУП "15 авеню" (апрацоўка рыбы і морапрадуктаў). Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства. Аднак над пастаўкамі з гэтых прадпрыемстваў захаваецца ўзмоцнены лабараторны кантроль. 

Беларускі бок, дарэчы, прасіў зняць санкцыі з трох прадпрыемстваў. Але Рассельгаснагляд палічыў немагчымым зняць санкцыі з ЗТАА "Белавежскія дэлікатэсы". У каўбасных вырабах гэтага прадпрыемства расійскія лабараторыі неаднаразова выяўлялі кокцыдыястатыкі (дэкаквінат).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі