Вы тут

З часопіса "Мастацтва" "сышлі" яшчэ дзвюх супрацоўніц

Часопіс "Мастацтва"

У часопісе "Мастацтва" з 1 чэрвеня не працуюць рэдактарка аддзела сучаснага мастацтва Алеся Белявец і вярстальніца Аксана Карташова

Як піша Reform.by, ім прапанавалі напісаць заявы на звальненне па згодзе бакоў. 

Тыдзень таму стала вядома, што з "Мастацтва" звольнілі вядомую журналістку Таццяну Мушынскую — маці галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і палітвязня Ягора Марціновіча. Яна была рэдактаркай аддзела музыкі. 

Паводле інфармацыі Reform.by, журналістаў якія засталіся ў часопісе, перавялі на палову ці чвэрць стаўкі, спаслаўшыся на "эканамічныя абставіны". 

Такая ж "аптымізацыя" выдання закранула і газету "Культура", якая разам з "Мастацтвам" уваходзіць у выдавецкі холдынг "Культура і мастацтва". Там за апоўні тыдзень, як паведамляецца, звольнілі трох супрацоўнікаў, а многіх перавялі на чвэрць стаўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.