З бюджэту Мастоўскага раёну “знікаюць” грошы

Намеснік старшыні Мастоўскага райсавета Алег Юшка ў адказе на зварот дэпутата райсавета Змітра Кухлея прызнаўся, што райсавет не валодае інфармацыяй, як трацяцца бюджэтныя грошы.
Кухлей звярнуўся да кіраўніцтва райсавету з просьбай патлумачыць, на якія патрэбы ідуць крэдыты, узятыя кіраўніцтвам Мастоўшчыны ў шэрагу банкаў.

Адказ быў для дэпутата нечаканым — Юшка адказаў, што Мастоўскі райсавет не валодае такімі звесткамі. Вось, што Еўрарадыё распавёў сам дэпутат:

Кухлей: “Менавіта райсавет зацвярджае бюджэт раёна, і тое, што кіраўнік гэтай структуры не ведае, на што ідуць крэдыты, якія з'яўляюцца часткай бюджэту, для мяне вельмі дзіўна. Спадар Юшка нават не ведае сумы, якая была ўзятая ў крэдыт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі