З былога курсанта Акадэміі ФСБ у Мінску збіраюцца спагнаць 9 тысяч долараў

9 тысяч долараў збіраюцца спагнаць з мінчука, адлічанага з маскоўскай Акадэміі ФСБ. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна беларускай сталіцы. Як паведамляе БЕЛТА, былы курсант меў дысцыплінарныя спагнанні і акадэмічную запазычанасць, часта без паважных прычын адсутнічаў па месцы вайсковай службы. Цяпер ён мусіць кампенсаваць сродкі, якія затраціла дзяржава на яго адукацыю.

Прэс-служба КДБ адзначае, што гэтая сітуацыя ніяк не звязаная з крымінальнай справай, распачатай у адносінах бацькі мінчука, былога намесніка начальніка Гаража аператыўнага прызначэння КДБ Беларусі, якога затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі