З Беларусі сышла міжнародная лізінгавая кампанія Eleving Group
![Кампанія змагла атрымаць "усе неабходныя дазволы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/shoes-434918_1280.jpg.webp?itok=GWV4oUDR)
Кампанія змагла атрымаць "усе неабходныя дазволы" / pixabay.com
З Беларусі сышла міжнародная кампанія Eleving Group, якая працавала на рынку лізінгу аўтамабіляў для фізічных асоб. Раней яна была ўнесена ў спіс замежнай уласнасці, продаж якой быў абмежаваны. Аднак у пачатку года кампанія атрымала "ўсе неабходныя дазволы ад органаў улады Беларусі на продаж Mogo Belarus". І неўзабаве беларускую кампанію прадалі фізічнай асобе-нерэзідэнту РБ. Сума здзелкі не называецца.
"Можна лічыць, што Eleving Group паспяхова сышла з адпаведнага рынку", — гаворыцца ў квартальнай справаздачы кампаніі. Большая частка выплат па бізнесе ўжо атрымана.
Mogo Belarus працавала з 2017 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.