Яшчэ адна вядомая ІТ-кампанія пакідае Беларусь.
Распрацоўшчык мабільных праграм для фітнэсу Verv зачыняе кампанію ў нашай краіне. Таксама "Рэд Рок" (так называлася беларуская юрыдычная асоба Verv) знікла са спісу рэзідэнтаў ПВТ, піша devby.
У 2021 годзе Verv уваходзіла ў топ-10 распрацоўшчыкаў гульняў і мабільных праграм з беларускімі каранямі па выручцы.