У баях за Лісічанск загінуў камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага

Камандзір батальёна "Волат" з пазыўным "Брэст" загінуў у баях пад Лісічанскім
Камандзір батальёна "Волат" з пазыўным "Брэст" загінуў у баях пад Лісічанскім

У баях за Лісічанск загінуў камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага — баец з пазыўным "Брэст". Яго сапраўднае імя — Іван Марчук. Мужчыну было 28 гадоў. Падраздзяленне Марчука ўзяло ўдзел у стрымліванні танкавага прарыву ворага 26 чэрвеня.

"Накрылі ўсім, акрамя ядзернай зброі, — гавораць сведкі бою. — "Брэста" сур'ёзна параніла ў нагу і галаву. У гэтым баі ён знішчыў як мінімум адзін фашысцкі танк".

Акрамя Марчука з задання не вярнулася яшчэ пяць чалавек. Іх шукаюць. Адзін з байцоў — Ян Дзюбейка з пазыўным "Тромблі" — у палоне. У адным з расійскіх ТГ-каналаў з'явілася "пакаяльнае" відэа з Дзюбейкам. Беларус расказвае, што яго нібыта прымусілі ваяваць на баку Украіны, інакш бы выдалі беларускім уладам.

Полк Каліноўскага звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з загадам, байцы, якія трапілі ў палон, каб захаваць жыццё і здароўе, павінны казаць тое, што ад іх хоча пачуць враг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі