З БАТЭ сышоў Мікалай Сігневіч

З БАТЭ сышоў Мікалай Сігневіч

З БАТЭ сышоў нападаючы Мікалай Сігневіч. Клуб паведаміў, што з гульцом дасягнута дамоўленасць аб спыненні кантракту.

Сігневічу 29 гадоў. Ён пачынаў кар'еру ў брэсцкім "Дынама". Пасля тройчы выступаў за барысаўчан — у 2014-2016, 2017-2018 і 2020-2021 гадах. Пяць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. Агулам правёў 190 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 53 галы. Мікалай Сігневіч паспеў пагуляць за мяжой — у Грэцыі, Венгрыі, Расіі. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

У мінулым сезоне БАТЭ заняў у футбольным чэмпіянаце Беларусі толькі другое месца — салігорскі "Шахцёр" упэўнена выйграў першынство.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі