З Акрэсціна вызваляць Змітра Бародку, зараз ён - шматдзетны бацька

Сёння, у Дзень Салідарнасці, з турмы на Акрэсціна на волю выйдуць некалькі актывістаў дэмакратычнага руху.
Яны былі затрыманыя напярэдадні “Еўрапейскага маршу” па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве” (паводле сведкаў-міліцыянтаў, актывісты, усе як адзін, “брыдкасловілі”).

Мікіта Сасім адсядзеў 5 сутак арышту, Леанід Навіцкі, Святлана Гарахавік і Зміцер Бародка – па 15 сутак, нагадвае Радыё Свабода.

Адзначым, што пакуль Бародка адбываў пакаранне на Акрэсціна, у яго ў Барысаве нарадзіліся двайняты і ён стаў шматдзетным бацькам (у Змітра зараз трое дзетак).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі