Вы тут

З Акрэсціна выйшаў палітвязень Ян Салановіч, асуджаны на 114 сутак за пратэсты

Ян Салановіч / TUT.by

З Акрэсціна выйшаў палітвязень Ян Салановіч, асуджаны на 114 сутак за пратэсты. Увечары 25 студзеня яго выпусцілі без тлумачэння прычын, паведамляюць праваабаронцы.

Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Ад таго часу яго судзілі восем разоў — падчас разбіральніцтва студэнт назваў 15 эпізодаў свайго ўдзелу ў вулічных акцыях лета-восені 2020-га. І калі жнівень яму "спісалі", паколькі два месяцы ўжо прайшлі, то па астатніх эпізодах пачалі судзіць. Ян Салановіч мусіў выйсці на волю толькі ў канцы зімы. За гэты час сям'я не атрымала ніводнага ліста ад яго, весткі перадавалі былыя вязні, якія выходзілі на волю. Нядаўна стала вядома, што Салановіча адлічылі з БДУІР.

Ян Салановіч яшчэ ў лістападзе 2020-га быў прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.