З 4 чэрвеня ўкладчыкам “Джэм-Банка” пачнуць вяртаць грошы

З 4 чэрвеня Камісія Нацыянальнага банка па конкурсным кіраванні “Джэм-Банкам” пачынае вяртаць фізічным асобам грошы, якія яны захоўвалі ў дадзеным банку.
Па словах прэс-сакратара Нацбанка Міхаіла Журавовіча, асноўную частку грошай укладчыкі ўжо атрымалі. Засталося выплаціць каля 670 мільёнаў рублёў.

Нацбанк абяцае вярнуць укладзеныя грошы ў “поўным аб'ёме і з належнымі адсоткавымі выплатамі”.

Нагадаем, у сувязі з незадавальняючым фінансавым становішчам у “Джэм-Банка” былі спынены, а затым і адкліканы ўсе ліцэнзіі.

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі сёлета 11 траўня прызнаў “Джэм-Банк” банкрутам, і ў дачыненні да яго была распачата ліквідацыйная вытворчасць.

У лістападзе мінулага года генеральны дырэктар банка і яго намеснік былі асуджаныя адпаведна на 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі.

Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжы больш за 16 мільёнаў долараў.

Банк iснаваў у нашай краіне з 1991 года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі