З 23 студзеня ў Мінску кантралёры працуюць у аўтобусах без спецформы

З 23 студзеня ў Мінску кантралёры працуюць у аўтобусах без спецформы

З 23 студзеня ў Мінску кантралёры працуюць у аўтобусах без спецформы. У “Мінсктрансе” адзначаюць, што рашэнне прынятае на падставе пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый ад снежня мінулага года, інфармуе сайт minsknews.by. Пры сабе кантралёры мусяць мець пасведчанне, а на адзенні — бейдж з фота, пазначанай пасадай, імем і прозвішчам, пячаткай.

Як вядома, з сакавіка 2017-га без спецыяльных камізэлек кантралёры працавалі ў сталічных трамваях, а з ліпеня — і ў тралейбусах. Мяркуецца, што такім чынам удасца злавіць у грамадскім транспарце больш безбілетнікаў. Звычайна "зайцы" заўважалі на прыпынках кантралёраў і не заходзілі ў аўтобус разам з імі, альбо выходзілі на прыпынку, і такім чынам пазбягалі адказнасці за безбілетны праезд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі