З 2009 года амбасада Швецыі пачне выдаваць візы беларусам

З пачатку 2009 года амбасада Швецыі ў Мінску плануе пачаць выдачу віз беларускім грамадзянам. Пакуль што візы беларусам выдае шведская амбасада ў Расіі, а аддзяленне ў Мінску толькі прымае і выдае дакументы, апрацаваныя ў Маскве.  Сённяшні прадстаўнік Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан — першы шведскі амбасадар, які жыве і працуе ў Мінску на сталай аснове: раней амбасадары працавалі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве. Па словах дыпламата, найбольш актыўна двухбаковыя адносіны развіваюцца ў сферы культуры і адукацыі. Што датычыць эканамічных адносін, яны пакуль не адказваюць рэальнаму патэнцыялу з улікам блізкасці нашых краін.

Што ж да палітычных адносін паміж краінамі, то, як адзначыў дыпламат, палітычныя сувязі ёсць, але яны маглі бы быць лепш.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі