З 20 ананімных паведамленняў пра допінг у беларускім спорце пацвердзіліся 2

З 20 ананімных паведамленняў пра допінг у беларускім спорце пацвердзіліся 2

З 20 ананімных паведамленняў пра допінг у беларускім спорце пацвердзіліся толькі 2. Пра гэта ў інтэрв'ю "Беларусь сегодня" распавёў кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін. Паводле яго слоў, на сайце НАДА ёсць магчымасць ананімна паведамляць пра выпадкі выкарыстання допінгу. І летась было два дзясяткі такіх "сігналаў". Мужухін адзначае, што большасць з іх зрабілі "ці з шкоднасці, ці для звядзення нейкіх рахункаў".

Кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва мяркуе, што ў Беларусі сістэма такіх ананімных інфарматараў "не самы эфектыўны інструмент".

Дарэчы, на сайце НАДА можна азнаёміцца са спісам дыскваліфікаваных беларускіх спартсменаў. У ім на сённяшні дзень амаль чатыры дзясяткі чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі