З 15 снежня цягнік у Варшаву і Прагу стане штодзённым

З 15 снежня цягнік у Варшаву і Прагу стане штодзённым

Расійская чыгунка паведаміла, што з 15 снежня цягнік Масква — Мінск — Варшава — Прага стане штодзённым. Раней з'явілася інфармацыя, што ў пачатку наступнага месяца праз Беларусь перастануць курсаваць два міжнародныя цягнікі: Масква — Варшава і Масква — Прага. Аднак ім будзе замена. З расійскай сталіцы цягнік з "вагонамі бесперасадачнага спалучэння" будзе адпраўляцца ў 14:15, у Празе ён будзе на наступны дзень у 17:40. З Чэхіі першы такі цягнік пачне курсіраваць з 17 снежня, адпраўленне ў 10:23 раніцы.  

У Беларусі расійскі цягнік будзе спыняцца ў Оршы, Барысаве, Мінску, Баранавічах і Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі