Вы тут

З 14 красавіка ў Беларусі зноў даражэе бензін

Фота: pixabay.com

14 красавіка 2018 года ў Беларусі зноў на 1 капейку даражэе бензін, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма". Гэта сёмае падаражанне з пачатку 2018 года. 

Дарэчы, рознічныя кошты на дызельнае паліва на 1 капейку зніжаюцца.

Такім чынам, кошт 1 літра бензіну АІ-92 складзе 1 рубель 27 капеек, АІ-95 — 1 рубель 35 капеек, АІ-98 — 1 рубель 56 капеек, дызальнае паліва — 1 рубель 36 капеек.

Папярэдне падаражанне было 4 красавіка. Тады на 1 капейку выраслі кошты і на бензін, і на дызельнае паліва.