З 10 ліпеня пачынаюць выдаваць сертыфікаты ЦТ. Пры сабе трэба мець пашпарт

З 10 ліпеня пачынаюць выдаваць сертыфікаты ЦТ. Пры сабе трэба мець пашпарт

Абітурыенты, якія здавалі ЦТ, з 10 ліпеня могуць забраць адпаведны сертыфікат, з якім можна падаваць дакументы ў каледжы і ўніверсітэты. Піша tut.by.


Забраць сертыфікат абітурыент можа ў тым пункце тэставання, дзе здаваў тэсты. Тыя, хто здаваў ЦТ у дадатковыя дні, мусіць ісці за сертыфікатам па месцы рэгістрацыі на тэставанне.


Каб атрымаць сертыфікат, пры сабе трэба мець пашпарт а таксама пропуск з адзнакай "Тэставанне прайшоў". Калі пропуск згубіўся, трэба пісаць заяву на атрыманне сертыфіката без пропуска.


Калі ў абітурыента не атрымліваецца забраць сертыфікат, за яго гэта могуць зрабіць законныя прадстаўнікі. Яны мусяць мець пры сабе пашпарт і натарыяльна завераную копію дакумента, якая пацвярджае асобу абітурыента.


У ВНУ прыём дакументаў тых, хто паступае на бюджэт і платнае навучанне будзе ажыццяўляцца з 12 па 17 ліпеня. На завочную форму навучання падаюцца дакументы з 15 лістапада да 5 снежня.


Тыя, хто будзе паступаць на платнае навучанне і не будзе здаваць уступныя іспыты, мусяць несці дакументы:


— з 12 па 31 ліпеня ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС (уступныя экзамены ў дзве апошнія ВНУ пройдуць з 18 па 21 ліпеня).


— з 12 ліпеня па 2 жніўня ў Акадэмію мастацтваў, Акадэмію музыкі і БДУКІ (уступныя экзамены тут пройдуць з 18 па 26 ліпеня).


— з 12 ліпеня па 4 жніўня ў іншыя ВНУ (уступныя экзамены пройдуць з 18 па 24 ліпеня).


— з 12 па 14 ліпеня прымаюцца дакументы ад выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.


З 18 па 25 ліпеня пройдуць уступныя іспыты ў сельскагаспадарчых ВНУ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі