З 1 студзеня ў Беларусі падаражаюць жыллёва-камунальныя паслугі
![З 1 студзеня ў Беларусі падаражаюць жыллёва-камунальныя паслугі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zyroukahroszysbby.jpg.webp?itok=2YqnolOy)
З 1 студзеня 2016 года ў Беларусі падаражаюць жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта 24 снежня паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, гэтае павелічэнне "захаваецца на працягу года".
Аднак, як інфармуе БЕЛТА, перайсці да 100-працэнтнай аплаты паслуг ЖКГ плануецца ўжо ў 2017 годзе.
Згодна з указам № 550, павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі за год не можа перавысіць 5 долараў. Разлік бярэцца на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў тыпавой двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажыванні рэсурсаў.
Фота: sb.by, БЕЛТА
![З 1 студзеня ў Беларусі падаражаюць жыллёва-камунальныя паслугі](/sites/default/files/paragraphs/image/000021238165big.jpg)