З 1 студзеня некаторыя беларускія навукоўцы змогуць атрымаць даплату да пенсіі

Беларускія пенсіі / ex-press.by
Беларускія пенсіі / ex-press.by

З 1 студзеня 2020 года ў некаторых беларускіх навукоўцаў з'явіцца яшчэ адзін стымул, каб сысці на пенсію і вызваліць месца для маладых калег: самыя знаныя з іх змогуць атрымаць даплату да пенсіі. Для гэтага трэба не працаваць і адначасова мець навуковую ступень доктара навук і навуковае званне прафесара.

Штомесячныя даплаты да пенсій непрацуючых навукоўцаў устаноўленыя ўказам Аляксандра Лукашэнкі №386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы" ад 18 кастрычнiка 2019 года. Памер даплаты складае 370 рублёў. Сёння столькі складае двухразовы памер базавай стаўкі, якая ўстанаўліваецца Саўмінам для аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы.

Каб атрымаць даплату, навукоўцы павінны звярнуцца ў пенсійны орган па месцы жыхарства з заявай, працоўнай кніжкай і дакументамі, якія пацвярджаюць прысуджэнне навуковай ступені і прысваенне нвуковага звання. Даплата прызначаецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам звароту, і выплачваецца разам з пенсіяй.

Даплата не прызначаецца да пенсій тых, хто адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі