Як улады “падтрымліваюць” пенсіянераў і бацькоў за кошт інфляцыі

Як улады “падтрымліваюць” пенсіянераў і бацькоў за кошт інфляцыі

“Я так разумею, што падвышэнні звязаныя з інфляцыяй”, —  каментуе Еўрарадыё навуковы супрацоўнік цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Алег Мазаль рашэнне ўладаў падвысіць пенсіі беларускім пенсіянерам у новым годзе.

Таксама з 1 лютага анансуецца падвышэнне дапамогі дзецям ва ўзросце да трох гадоў. 
 

Замест таго, каб падтрымліваць сілавы блок, лепш даць жыллё шматдзетным  

Як улады “падтрымліваюць” пенсіянераў і бацькоў за кошт інфляцыі

“Пасля падвышэння дапамога на першае дзіця складзе Br605,99, на другое і наступных дзяцей — Br692,56, на дзіця-інваліда — Br779,13. Памеры дапамогі выраслі на 9%”, — паведамляюць у прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

“Гэта не вельмі дапаможа сем’ям, — упэўнены эксперт BEROC. — Калі паглядзець, у Беларусі шматдзетныя сем’і — гэта сем’і з самай высокай рызыкай беднасці. Таму ў Беларусі трэба дапамагаць гэтым людзям, але проста падвышэнне дапамогі справы не зробіць, бо адной з галоўных турбот такіх сем’яў з’яўляецца нястача жылля. Калі ўлады будуць дапамагаць жыллём, гэта можа і зробіць надвор’е.

Трэба будаваць жыллё для гэтых сем’яў. Гэта не толькі ім дапаможа, але і самой эканоміцы. Замест таго, каб дапамагаць чыноўнікам, сілавому блоку, нейкім міліцыянтам, лепш выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы на дапамогу шматдзетным сем’ям”.


Пенсіі падвышалі і ў “саўку”

Што тычыцца падтрымкі пенсіянераў, дык усё гэта робіцца выключна, “каб купіць іх лаяльнасць”, мяркуе Алег Мазаль.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі