З 1 лістапада павышаюць бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 лістапада павышаюць бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 лістапада ў Беларусі павышаюць бюджэт пражытковага мінімуму. На сённяшні дзень ён складае 230,91 рубля, з наступнага месяца — 231,83. Павышэнне складзе менш за рубель, а ў траўні 2019-га гэта былі больш за 7 рублёў, у лютым — 2,69 рубля.

Пасля павелічэння БПМ павялічацца і некаторыя сацыяльныя выплаты. Гэта і мінімальныя працоўныя, сацыяльныя пенсіі, памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і г. д.

Памер бюджэту пражытковага мінімуму, які ўсталюецца 1 лістапада, будзе дзейнічаць да канца студзеня наступнага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі