З 1 чэрвеня ў Беларусі пры пакупцы валюты не трэба прад’яўляць пашпарт

З 1 чэрвеня ў Беларусі пры пакупцы валюты не трэба прад’яўляць пашпарт

З 1 чэрвеня ў Беларусі пры пакупцы валюты не трэба прад’яўляць пашпарт. Пачаў дзейнічаць адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы (№ 192 ад 29 траўня). У абменніках пашпарт патрабавалі з восені 2011 года. Цяпер жа сітуацыя змянілася. Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, на ўнутраным валютным рынку яна стабільная, працяглы час назіраецца “збалансаванасць попыту і прапановы”.

Касір можа папрасіць дакументы ў кліента ў выпадку, калі ўзнікнуць сумненні наконт яго адэкватнага стану, адзначае тэлеканал АНТ. Пашпарт давядзецца паказаць і пры пакупцы валюты на суму 23 тысячы рублёў і больш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі