Юрый Стыльскі: Каб дзедаўшчына знікла, дастаткова аднаго года

Юрый Стыльскі: Каб дзедаўшчына знікла, дастаткова аднаго года

Cалдатам, якія праходзяць тэрміновую службу ў Печах пад Барысавам, дазволілі трымаць пры сабе мабільные тэлефоны. Праўда, карыстацца імі можна будзе толькі ў вызначаны час “напрыклад, пасля вячэры, перад сном”, патлумачылі ў Мінабароны. Астатні час мабільнік можа быць выключаны, або стаяць на вібрацыі ці бязгучным рэжыме. Ёсць абмежаванні і па мадэлях тэлефонаў: фотакамера, доступ у інтэрнэт і ўбудаваны дыктафон — забароненыя.

"Прынятае рашэнне вылучыць грашовыя сродкі для ўстаноўкі ў некаторых месцах размяшчэння вайскоўцаў тэхнічных сродкаў назірання. Сістэма відэаназірання дазволіць дзяжурнаму па школе, які знаходзіцца ў казарме, больш аператыўна бачыць памяшканні, дзе знаходзяцца вайскоўцы, каб мінімізаваць найдрабнейшыя пытанні — сутычак якіх-небудзь ці нейкага ўздзеяння", — распавёў міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас “гарачай лініі”.

Лідар гурта “Дай Дарогу!Юрый Стыльскі, якога не раз збівалі “дзяды” падчас службы ў Мар’інай горцы, ухваляе рашэнне паставіць камеры і лічыць, што для знішчэння дзедаўшчыны дастаткова аднаго года.

Юрый Стыльскі: Каб дзедаўшчына знікла, дастаткова аднаго года

“Усё вельмі проста! Трэба паўсюль паставіць камеры і караць за дзедаўшчыну канкрэтна кіраўніцтва, — кажа музыка. — А яшчэ можна зрабіць так, каб непасрэдна ў казарме разам з салдатамі заўсёды знаходзіўся іх начальнік. Дастаткова аднаго перыяду! Трэба выхаваць толькі адно пакаленне па прынцыпах узаемадапамогі. Каб гэтыя дасведчаныя служачыя ў першую чаргу дапамагалі маладым, а не чмырылі іх. І ўсё! Гэтага будзе дастаткова!”

А вось на думку Іван Шылы, былога ваеннаслужачага, які таксама сутыкнуўся з дзедаўшчынай, устаноўка камер не дасць вынікаў. Па-першае, іх усё роўна не паставяць у прыбіральнях, дзе часам няма нават кабінак, і дзе часцей за ўсё і адбываюцца нестатутныя зносіы. А па-другое, практыка паказвае, што ў Беларусі камеры відэаназірання працуюць толькі тады, калі пацвярджаюць віну звычайнага грамадзяніна. У іншых выпадках з імі здараюцца тэхнічныя непаладкі.

Юрый Стыльскі: Каб дзедаўшчына знікла, дастаткова аднаго года

“Можна зрабіць так, каб у выпадку тэхнічных непаладак з камерай любыя сумневы трактаваліся на карысць салдата, а не на карыць інстытута, — прапануе свой сродак барацьбы з дзедаўшчынай Іван Шыла. — Тады і войска, і тая ж міліцыя зробяць усё, каб гэтыя камеры працавалі. Але гэта казкі, бо я не думаю, што войска збіраецца змяняцца. Тыя людзі, якія цяпер кіруюць арміяй, не зменяцца. Іх трэба звальняць і дадавць да гэтага пэўныя сістэмныя змены”.

Дазвол на нашэнне тэлефона Іван Шыла таксама не лічыць мерай, бо ў кожнай частцы ёсць таксафон і, калі трэба тэрмінова паведаміць бацькам пра праблемы, то гэта можна зрабіць незалежна ад таго, дазволены тэлефон, ці не. “Зусім іншая справа, калі б я мог зняць на камеру факт дзедаўшчыны і хутка перадаць яго каму-небудзь праз інтэрнэт”, — дадае Іван.

Культуролаг Максім Жбанкоў, які сутыкнуся з дзедаўшчынай яшчэ ў сярэдзіне 70-х, лічыць, што камеры і тэлефоны ў кішэнях — толькі тактычнае вырашэнне праблемы, мяняць трэба агульную стратэгію. 

Юрый Стыльскі: Каб дзедаўшчына знікла, дастаткова аднаго года

“Лепш ствараць умовы, у якіх няма патрэбы дадаткова кантраляваць сітуацыю. Дзедаўшчына паўстае з таго, што маладога салдата трэба тэрмінова адфарматаваць у адпаведнасці з уяўленнямі вайсковай мэтазгоднасці. Адзіная магчымая версія — прафесійнае войска, што дазволіць ператварыць войска не ў зграю запалоханых хлопцаў, ці ў зграю тых, хто запалохвае, а ў прафесійную каманду, у суполку прафесіяналаў, якія прыходзяць у войска не прымусова, а на працу. Там, дзе людзі робяць сваю працу, там дзедаўшчыны няма. Яна паўстае выключна як анамальная рэакцыя на анамальную сітуацыю”. 

Нагадаем, барацьба з дзедаўшчынай у войску пачалася пасля смерці 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. 3 кастрычніка яго знайшлі павешаным са звязанымі нагамі і майкай на галаве. Першапачаткова асноўнай версіяй здарэння быў суіцыд, але блізкія не паверылі ў гэта і разгарнулі буйную кампанію ў СМІ. У выніку следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце дзедаўшчыны. Паводле афіцыйных звестак, абвінавачанне па крымінальнай справе выставілі 10 вайскоўцам, яшчэ 5 (сярод іх — адзін афіцэр) знаходзяцца ў статусе падазраваных, але ніводнага з іх не абвінавачваюць у забойстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі