Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам "Нафтана"
![Юрый Пунтус / abff.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/JuP.jpg.webp?itok=4HIBIW8Y)
Юрый Пунтус / abff.by
Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам наваполацкага "Нафтана". Кантракт ужо падпісаны. Пунтус распачне працу ў пачатку 2023 года, паведамляе клубная прэс-служба.
Сёлета "Нафтан" выйграў першую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі. У наступным сезоне каманда выступіць у вышэйшай лізе.
Пунтусу 62 гады. Ён быў галоўным трэнерам такіх клубаў як БАТЭ, МТЗ-РІПА, брэсцкае "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ". У 2022-м спецыяліст працаваў з рагачоўскім "Макслайнам", які ў стыкавых матчах заваяваў права гуляць у эліце, але не быў туды дапушчаны федэрацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.