Вы тут

"Юнацтва" выйграе ў серыі ў "Нёмана" ужо з лікам 3:1

vk.com/hcneman

"Юнацтва" выйграе ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі ў гродзенскага "Нёмана" ўжо з лікам 3:1. У панядзелак мінчукі атрымалі гасцявую перамогу ў авертайме — 1:0 (0:0, 0:0, 0:0, 1:0). Рашаючую шайбу на 68-й хвіліне закінуў Аляксандр Когалеў.

10 красавіка "Юнацтва" і "Нёман" сустрэнуцца ў Мінску. Каманда Міхаіла Захарава ў кроку ад чэмпіёнства.

Тым часам стартавала серыя за бронзу. У першым матчы салігорскі "Шахцёр" у авертайме выйграў у "Дынама-Маладзечна" — 3:2 (1:2, 1:0, 0:0, 1:0). Наступны матч — 9 красавіка.