Ёвавіч сыграе алкагалічку ў першым фільме Уільяма Мэйсі

Міла Ёвавіч сыграе ролю стрыптызёркі, якая спілася, у камедыі "Keep Coming Back". Камедыя стане рэжысёрскім дэбютам акцёра Уільяма Мэйсі, зоркі карцін "Магнолія" і "Фарго". Аб гэтым паведамляе Variety. У фільме будзе расказаная гісторыя маладога чалавека, які далучаецца да групы ананімных алкаголікаў, каб спакусіць жанчыну сваёй мары. Яе і грае Ёвавіч.

Партнёрамі Ёвавіч па здымачнай пляцоўцы выступяць Стыў Бушемі і сам Мэйсі. Пачатак здымак фільма запланаваны на першыя месяцы 2009 года.

Фота: www.aldebaran.ucoz.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі