Вы тут

Яўдаху і Янушкевіча адпусцілі з ДФР

Алесь Яўдаха і Андрэй Янушкевіч

Выдаўца Андрэя Янушкевіча (выдавецтва "Янушкевіч") і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху адпусцілі з Дэпартамента фінансавай разведкі пасля допытаў. Яўдаха паведаміў, што ён пад падпіскай аб неразгалошванні. Верагодна, такую ж падпіску ўзялі і з Янушкевіча.

Як распавядала Еўрарадыё, абодвух затрымалі сёння ў першай палове дня і забралі на допыты ў ДФР. 

13 студзеня ў Мінску затрымлівалі дырэктара прыватнага выдавецтва "Кнігазбор" Генадзя Вінярскага. Яго вызвалілі ўвечары таго ж дня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.