Вы тут

Яшчэ адзін футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі падтрымаў Алену Леўчанка

Алена Леўчанка з іншымі спартсменамі на пратэстнай акцыі ў Мінску / instagram.com/yelenaleu/

Яшчэ адзін футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі падтрымаў Алену Леўчанка. Гэта — Мікалай Сігневіч. Ён запісаў відэазварот.

Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. "Лена, трымайся! — кажа Сігневіч. — Я ганаруся тым, што ты робіш для беларусаў".

Раней падобны зварот запісаў гулец БАТЭ і зборнай Беларусі Станіслаў Драгун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.