Вы тут

Яшчэ аднаго гродзенскага святара саслалі ў правінцыю

Мікалай Гайдук 

Яшчэ адзін праваслаўны святар сасланы з Гродна ў правінцыю. Гэта іерэй Мікалай Гайдук, які быў настаяцелем дамовага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца на Архіерэйскім падворку. 22 жніўня ён апублікаваў фота з новага месца служэння — царквы Георгія Пераможцы ў гарадскім пасёлку Краснасельскі.

Гайдук выступіў супраць гвалту сілавікоў, не хаваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 

Раней, у ліпені, са Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне ў аграгарадок Квасоўка быў пераведзены Георгій Рой, які таксама выказваўся супраць гвалту сілавікоў. 

Пераслед святароў, якія заклікалі прыхаджан не далучацца да хлусні, пачаўся пасля прызначэння кіраўніком Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі епіскапа Антонія. Ён змяніў на пасадзе Арцемія — аднаго з нешматлікіх іерархаў Беларускай праваслаўнай царквы, якія адкрыта выказваюць сваё меркаванне пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.