Вы тут

Яшчэ аднаго гісторыка звальняюць з Акадэміі навук

Андрэй Радаман / facebook.com/andrej.radaman

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук працягваюцца звальненні супрацоўнікаў. Паведамленне, што кантракт з ім не працягнуць, атрымаў навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Андрэй Радаман. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Вадзім Лакіза афіцыйна паведаміў гісторыку, што яго кантракт заканчваецца 31 снежня 2020 года. 

Радаман займаецца гісторыяй ранняга Новага часу, гісторыяй дзяржавы і права ВКЛ і Рэчы Паспалітай, гісторыяй мясцовага самакіравання, генеалогіяй і сфрагістыкай палітычнай эліты ВКЛ, а таксама гісторыяй праваахоўных органаў Беларусі. Ён аўтар больш як 80 навуковых работ, а таксама ўваходзіць у рэдакцыйныя рады выданняў "Герольд Litherland" (Гродна — Мінск) і "Rocznik Lituanistyczny" (Варшава).

Раней кантракты не былі працягнутыя з Аляксеем Шаландам, Мікалаем Волкавым і Кацярынай Крывічанінай. Яны адзначыліся ўдзелам у мірных акцыях пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.