Яшчэ 28 чалавек плануюць звольніць з СБУ

Яшчэ 28 чалавек плануюць звольніць з СБУ

Са Службы бяспекі Украіны па выніках кадравай рэвізіі могуць звольніць яшчэ 28 службооўцаў. Пра гэта ўвечары 18 ліпеня паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Падставамі для звальнення Зяленскі назваў нездавальняючыя вынікі працы.

"Адбываецца кадравая рэвізія службы. Вырашаецца пытанне аб звальненні 28 службовых асоб рознага ўзроўню, розных напрамкаў. Але падставы падобныя — нездавальняючыя вынікі працы... Я дзякую ўсім, хто дакладна і эфектыўна служыць дзяржаве. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто абараняе ўкраінскія інтарэсы на сваім узроўні", цытуе hromadske.ua словы ўкраінскага прэзідэнта. 

Як распавядала Еўрарадыё, 17 ліпеня Зяленскі адхіліў ад выканання абавязкаў кіраўніка СБУ Івана Баканава. На наступны дзень ён прапанаваў Радзе звольніць Баканава.

Па словах Зяленскага, на праваахоўнікаў пачалі вялікую колькасць крымінальных спраў за здраду і калабаранцтва. Перад адхіленнем Баканава стала вядома пра затрыманне экс-кіраўніка СБУ ў Крыме Алега Кулініча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі