Ярмошына: Выбарчы кодэкс да прэзідэнцкіх выбараў больш мяняцца не будзе

Змены ў выбарчае заканадаўства да правядзення прэзідэнцкіх выбараў больш уносіцца не будуць.
Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае
Інтэрфакс-Захад”.

Нагадаем, сёння сенатары аднагалосна ўхвалілі змены
ў выбарчае заканадаўства. Па словах Ярмошынай, змены носяць прагрэсіўны
характар, дазволяць павялічыць празрыстасць правядзення выбараў і
павялічаць канкурэнцыю.