Ярмошына сустрэлася з кіраўніком місіі назіральнікаў АБСЕ

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына сустрэлася з кіраўніком місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Гертам Арэнсам. Яна ўручыла яму пасведчанне назіральніка.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што Герт Арэнс другі раз прызначаецца кіраўніком назіральнай місіі АБСЕ ў Беларусі. Ён ужо выконваў гэтыя абавязкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Спадар Арэнс прапанаваў Ярмошынай сустракацца штотыдзень для абмеркавання вынікаў назірання, якія пасля патрапяць у яго справаздачу.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі