Ярмошына агучыла канчатковыя вынікі выбараў: 80,1% і 10,1%!

Ярмошына агучыла канчатковыя вынікі выбараў: 80,1% і 10,1%!

14 жніўня ЦВК Беларусі агучыў "канчатковыя вынікі" прэзідэнцкіх выбараў. Сцвярджаецца, што ў Аляксандра Лукашэнкі 80,1% (4 млн 661 тысяча 75 чалавек), а ў Святланы Ціханоўскай — 10,1% (588 тысяч 622 чалавекі)! У Андрэя Дзмітрыева 1,2% (70,6 тысячы), у Ганны Канапацкай — 1,67% (97,4 тысячы), у Сяргея Чэрачня — 1,14% (66,6 тысячы). Супраць усіх — 4,59% (267,3 тысячы). Скаргі кандыдатаў у прэзідэнты былі адхілены.

Гэтыя лічбы з'явіліся на фоне масавых пратэстаў, якія праходзяць у краіне. Пратэстоўцы, рабочыя розных прадпрыемстваў заяўляюць, што іх галасы скралі. Не вераць у вынікі выбараў у ЕС, у ЗША, заклікаюць правесці новае галасаванне.

Ярмошына агучыла канчатковыя вынікі выбараў: 80,1% і 10,1%!
Акцыя айцішнікаў у Мінску, 14 жніўня 2020-га / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі