Ярмошына адказала беларускам, якія паскардзіліся на абразу ад Лукашэнкі

Бізнес-лэдзі Ксенія Фёдарава і кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына / калаж Еўрарадыё
Бізнес-лэдзі Ксенія Фёдарава і кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына / калаж Еўрарадыё

4 чэрвеня кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала беларускам, якія пішуць скаргі на Аляксандра Лукашэнку праз яго абразлівае выказванне ў адрас жанчын.

"А вы што — забыліся, што да гэтага, літаральна ў пачатку сваёй пікетнай дзейнасці спадар [Сяргей] Ціханоўскі таксама паведаміў, што наша краіна не гатовая абраць жанчыну-прэзідэнта? Дык дзе лісты ў СІЗА, дзе акцыі?" — здзівілася Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК яшчэ раз нагадала, што відэаблогер Сяргей Ціханоўскі заклікаў людзей у Магілёве прыйсці да яе ў госці: "У нас ніколі не чапалі прыватнае жыццё асоб, якія працуюць і ў дзяржапараце, і займаюцца палітыкай. Гэта чыста з арсенала бандытаў 90-х гадоў, якія вырашалі пытанні бізнесу, пагражаючы прыватнаму жыццю грамадзян".

"Дзе наогул ваша абарона, спадарыні феміністкі, мяне, пажылой жанчыны, ад замахаў?" — спытала Ярмошына.

 

"У нас канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па канстытуцыі прэзідэнт мае моцную ўладу", — заявіў кіраўнік дзяржавы на мінулым тыдні, дадаўшы, што "прэзідэнтам будзе мужык".

Фраза выклікала рэзананс у сацыяльных сетках, у ліку іншых выказалася і бізнес-лэдзі Ксенія Фёдарава, якая і напісала скаргу ў ЦВК.

 

 

Ермошина ответила белорускам, которые пожаловались на оскорбление Лукашенко
Бізнес-лэдзі Ксенія Фёдарава / Еўрарадыё

"Лічу гэта выказванне абразлівым і для мяне, і для ўсіх жанчын нашай краіны. Абразліва для памяці нашых продкаў і жанчын, якія ўздымалі гэту краіну. Гэта прыніжае гонар і годнасць усіх сучасных дзяўчатак, дзяўчат, жанчын", — растлумачыла яна сваю пазіцыю Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі