Яраш лічыць, што базы "Вагнера" ў Беларусі — законныя цэлі для ўдараў
![Вагнераўцы ў Беларусі / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Vag4.jpg.webp?itok=5uzXF-fI)
Вагнераўцы ў Беларусі / БЕЛТА
Кіраўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі, колішні лідар "Правага сектара" Дзмітрый Яраш выказаўся наконт знаходжання вагнераўцаў у Беларусі. "Лічу, што базы тэрарыстычнай групоўкі "Вагнер" на тэрыторыі акупаванай Расійскай Федэрацыяй Беларусі — законная цэль для ўдараў Сіл абароны Украіны…, — піша ён у Facebook. — Пры першай магчымасці, любы оркаўскі тэрарыст павінен быць знішчаны. У гэтых нелюдзяў павінен быць панічны страх перад справядлівай помстай украінцаў…".
Пасля спынення "паходу на Маскву" ў чэрвені было аб'яўлена, што Яўген Прыгожын з ПВК "Вагнер" пагадзіўся перабрацца з Расіі ў Беларусь. Адзін з напрамкаў працы — трэніроўкі з беларускімі вайскоўцамі, іншы — "камандзіроўкі" ў Афрыку. Мяркуецца, што ў РБ ужо знаходзяцца некалькі тысяч вагнераўцаў. Іх асноўная часовая база — пад Асіповічамі.
Украінцы сцвярджаюць, што вагнераўцы з'явіліся каля мяжы ў Гомельскай вобласці і будуюць сваю базу ў Нараўлянскім раёне. Таксама яны знаходзяцца пад Брэстам, дзе ўдзельнічаюць у трэніроўках беларускіх вайскоўцаў. Польшча не выключае правакацый на мяжы і ўмацоўвае яе.
![Яраш лічыць, што базы "Вагнера" ў Беларусі — законныя цэлі для ўдараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/354636039_6338628546213976_5434863739027307980_n.jpg.webp?itok=SflKu8Tf)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.