Польшча не выключае правакацый на мяжы пасля прыбыцця ў Беларусь вагнераўцаў

20 ліпеня вагнераўцы з'явіліся на палігоне пад Брэстам / t.me/modmilby/
20 ліпеня вагнераўцы з'явіліся на палігоне пад Брэстам / t.me/modmilby/

Польшча не выключае расійскіх правакацый на мяжы пасля прыбыцця ў Беларусь вагнераўцаў. Таму польскія службы працуюць пастаянна, а ўсходняя мяжа краіны ўзмацняецца. Пра гэта ў чацвер заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, з'яўленне ў РБ некалькіх тысяч вагнераўцаў уяўляе пагрозу для Польшчы. Задачай перакінутых да мяжы падраздзяленняў польскага войска будзе стрымліванне агрэсара, дэманстрацыя Расіі, "што не варта перасякаць польскую мяжу, што не варта нападаць на Польшчу". Напярэдадні сітуацыю абмеркаваў Камітэт па нацыянальнай бяспецы і абароне Польшчы.

У Мінабароны Польшчы кажуць, што яны "гатовыя да розных сцэнарыяў", а межы іх краіны знаходзяцца ў бяспецы. 

20 ліпеня Мінабароны Беларусі паведаміла пра сумесныя трэніроўкі беларускіх вайскоўцаў і вагнераўцаў на палігоне пад Брэстам. Відавочна, што групы наймітаў з Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці размяркоўваюцца па розных раёнах Беларусі. Украінцы заявілі, што вагнераўцы з'явіліся ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці — каля мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі