Японская амбасада прывезла ў Віцебск выставу

З 15 жніўня па 10 верасня ў Віцебскім літаратурным музеі дзейнічае выстава “Загадкавая Японія”. Усе экспанаты прадстаўлены японскай амбасадай.  Гэта аўтэнтычныя рэчы, зробленыя ў Японіі. Наведвальнікі могуць пабачыць вясельнае кімано, традыцыйных японскіх лялек “какэсі”, “хаката-нінгэ” ды іншых, дыярамы з макетамі японскіх помнікаў гісторыі і культуры, што занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі