Японка распавядае, чаму беларуская мова для яе родная (відэа)

На філалагічным факультэце БДУ распачаўся тыдзень беларускай мовы. На свяце ў Дзень роднай мовы выступілі не толькі дэкан факультэту Іван Роўда, паэт Навум Гальпяровіч, але і беларускамоўная госця з Японіі Сіёры Кіёсава.

Сіёры — аспірантка Цукубскага ўніверсітэта, якая два гады вывучала беларускую мову ў БДУ і наведвала курсы "Мова Нанова". Цяпер выкладае беларускую мову ў японскім універсітэце. Сёння падчас свайго выступу перад студэнтамі філфака Сіёрэ прачытала ўрывак верша Рыгора Барадуліна і распавяла, чаму беларуская мова стала для яе такой жа роднай, як і японская.