Японія ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі. Пад забарону трапілі нават цацкі

Японія пашырае санкцыі ў адказ на расійскую агрэсію ва Украіне / ілюстрацыйнае фота РИА Новости
Японія пашырае санкцыі ў адказ на расійскую агрэсію ва Украіне / ілюстрацыйнае фота РИА Новости

Урад Японіі пашырыў санкцыі супраць Расіі. Пад забарону трапілі любыя кампаненты, якія могуць выкарыстоўвацца ў авіяцыі, касмічнай галіне, а таксама для вытворчасці беспілотнікаў. Рашэнне апублікавала Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці краіны.

Абмежаванні пачнуць працаваць з 7 красавіка. З гэтага моманту Японія забараняе пастаўляць у Расію сталь і алюміній (а таксама вырабы з іх); будаўнічыя машыны і рухавікі для авіяцыі; электраабсталяванне і яго часткі, радыёапаратуру для навігацыі, генератары; уласна самалёты і запчасткі для іх, а таксама беспілотныя лятальныя апараты; аптычнае, фатаграфічнае, вымяральнае абсталяванне і дэталі да яго. Пад забарону трапілі таксама ўсе цацкі.

Японія ўводзіць гэтыя санкцыі, як і папярэднія, у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны. Да гэтага Японія замарозіла актывы шэрагу расійскіх банкаў, зрабіла больш жорсткім выдачу дазволаў на экспарт у РФ паўправаднікоў і забараніла пастаўкі грузавых аўтамабіляў. Японія таксама больш не пастаўляе ў Расію вакцыну і медабсталяванне.

За саўдзел у агрэсіі Токіа ўвёў санкцыі і супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і асоб. У японскі санкцыйны спіс, у прыватнасці, патрапілі Synesis Group, ЗАТ "Белтэхэкспарт", Sohra Group, Dana Holdings/Dana Astra, "Новая нафтавая кампанія", "Гродна Азот".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі