Яны мараць аб вялікім цацачным аўтамабілі і жывым кані

Днямі Еўрарадыё наведалася ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі Глеб: Мяне завуць Глеб. Я з Віцебска. Мару пра міліцэйскія “Жыгулі” з пультам кіравання. А яшчэ вялікі кран, таму што ён прыгожы і жоўты.

Настачка: Пра ружовага поніка ў ружовым адзенні. З рознакаляровай грывай і хвастом, міргае вачыма, ёсць у яго і соска, ёсць у яго і бутэлька, каб паіць.

Даша:
Пра казачную палачку і плашч, які робіць нябачным, каб гуляць у хованкі.

Лёша:
Мяне завуць Лёша Васільеў. Я з Навапоацка. Прыехаць дамоў, хутчэй паправіцца і паехаць у вёску.

Ваня:
Сінюю новую вялікую-вялікую машыну.

Гэта мары дзяцей, якім мы можам дапамагчы. Сярод запаветных жаданняў: вяртанне дамоў, жывы конь і цацачны аўтамабіль. Дзеці становяцца ў чаргу, каб праехаць на вялікім грузавіку - адзіным на ўсё аддзяленне. Таму з’яўленне новых 2-3 аўтамабіляў, здаецца, зможа перавярнуць усё дзіцячае жыццё.

Днямі Еўрарадыё наведалася ў госці да самых маленькіх пацыентаў цэнтра - з першага дня жыцця і да 8 гадоў. Настачка з Магілёва марыць пабачыць сонейка на ўласныя вочы (яна з Новага года не выходзіла на вуліцу) і верыць, што крыж на шыі, асвечаны самім Папам Рымскім, дапаможа ёй перамагчы цяжкую хваробу. Шасцігадовая Даша дзеліцца сакрэтамі з бацькам, які ляжыць разам з дзяўчынкай, але кожны дзень чакае прыезду матулі: яна дома гадуе дзвюх малодшых сясцёр Дашы. Вялікае шчасце, што бацькі ляжаць у шпіталі разам са сваімі дзеткамі.

Я ледзь стрымліваю слёзы - дзяўчынкі паказваюць мне такія ж цацкі, як у маёй дачкі: ружовы кашалёк, маленькае люстэрка, мініятурныя шпількі. У першыя хвіліны размовы ў дзіцячых вялікіх сумных вачах хаваюцца слёзы, а пасля ўжо – у палаце залівісты смех. Маленькія пацыенты разам з бацькамі цешацца з любой цацкі, новай цікавай гульні, захапляльнай гутаркі з дарослым, маленькай дробязі. Нават персікі з бананамі (ласунак ад Еўрарадыё) разышліся сярод дзяцей на “ўра”, бо не заўсёды ў сям’і хворага дзіцяці ёсць лішнія грошы.

Асаблівая ўвага патрэбна дзецям з Азербайджана, Казахстана, Малдовы, якія таксама знаходзяцца на лячэнні ў нашым цэнтры і не бачылі родных і блізкіх людзей некалькі месяцаў. Па словах Наілі Багіравай з Баку, калі б не дапамога нашых медыкаў, яе 18-гадовы сын, мабыць, ужо і не жыў бы.

Наілі Багірава:
Вопыт тут лепей, чым у іншых месцах. Я і ў Маскве пабывала, усюды паспела пабываць, але такога добразычлівага народу я нідзе не бачыла. Дапамагаюць усе, як могуць, не толькі ў цэнтры, але і на рынку, у краме. Калі дазнаюцца, што дзіця ляжыць у анкалогіі, гатовыя аддаць апошняе.

Здаецца, у цэнтры жыве надзея: у дзіцячых вачах, на тварах бацькоў і медыцынскага персанала. Усе настроены пазітыўна і не губляюць пачуцця гумару. Псіхолаг цэнтра Алёна Шпакоўская робіць усё, каб дзеці не адчувалі сябе адзінокімі: арганізоўвае канцэрты, сустрэчы, новыя знаёмствы. Падтрымаць дзяцей прыязджаюць валанцёры з Нямеччыны, студэнты нашых ВНУ, усе тыя, каму не абыякавы лёс гэтых дзяцей. І нават былыя пацыенты цэнтра.

Цэнтр сямейнага адпачынку “Планета дыназаўрыкаў” дапамагае дзецям вясёла адсвяткаваць дзень нараджэння: яркія добразычлівыя дыназаўрыкі ствараюць феерычнае шоў. Вясёлую і гаваркую дзяўчынку з доўгімі валасамі, якая была ў ролі дыназаўрыка, псіхолаг цэнтра Алёна Шпакоўская так і не прыгадала. Юлю, былую пацыентку, цяжка было пазнаць. Некалькі год таму дзяўчынка пакінула шпіталь і нават не думала сюды вяртацца, але абыякавай быць не змагла.

Алёна Шпакоўская:
Калі мы чакаем у госці дыназаўрыкаў з “Планеты дыназаўра”, гэта для нас удвая больш усцешна і прыемна, таму што дыназаўрыкам з’яўляецца наша былая пацыентка. Але яна помніць аб нас, аб нашых дзецях, і працягвае з намі супрацоўнічаць.

Алёна Шпакоўская шукае спонсараў, размяшчае аб’явы аб дапамозе ў Інтэрнэце. Дарэчы, у ЖЖ Тамары Лісіцкай мы прачыталі пажаданні дзяцей з Бараўлян і не змаглі прайсці міма. Мары некаторых дзяцей вызываюць і сум, і ўсмешку: прыгожая лялька, самалёт, камп’ютарная гульня.

Першы раз прыехаць у госці да дзяцей Тамары Лісіцкай прапанавала 2 гады таму студэнтка факультэта журналістыкі, у якой у цэнтры працуе маці. З таго дня яна прывозіць у цэнтр не толькі канцэрты, падарункі, але і дастае рэдкія лекі. Думку, што ў віртуальным свеце жывуць абыякавыя людзі, Тамара смела абвяргае: на сайце help.by яна знайшла сваіх аднадумцаў і сяброў. Таму і вырашыла размясціць спіс жаданняў дзяцей у сябе на сайце. Ужо праз 30 хвілін адгукнуліся некалькі чалавек, а на наступны дзень колькасць жадаючых дапамагчы проста ўразіла.

- Тома! Я прывезла шмат падарункаў з Гродна. Іх вельмі шмат! Мне спатрэбіцца машына, каб іх перадаць..

- Дзякуй вам за тое, што Вы робіце.

- Цудоўная акцыя! Чаму такой няма ў нашым горадзе?


Зараз Тома з усмешкай прыгадвае, як ноччу зімой дабіралася да Бараўлян, каб перадаць памперсы, а дома яе чакалі ўласныя дзеці. Тады яна плакала: ні маральнай, ні матэрыяльнай падтрымкі збоку не было. Зараз дакладна ведае – не кіне гэтых дзяцей, бо для некаторых яна стала сапраўднай сяброўкай.

Тамара Лісіцкая: У мяне былі два лепшыя сябры — 19-гадовы Дзіма Макаранка і 4-гадовая Паўліна. У нас з Дзімам было некалькі сумесных праектаў. Гурты J-MОРС, Neo пісалі песні на яго словы. У яго было столькі пазітыву і таланту, што хапала на ўсіх нас. Ён зусім не выглядаў на свой узрост: быў вельмі мудрым. І яшчэ ў сэрца мне запала Паўліна, яна вельмі доўга супраціўлялася, і я верыла, што яна выкараскаецца. Сёння іх з намі ўжо няма. У мяне быў такі стрэс, што ўвесь боль я апісала ў сваёй кніжцы.

Праз два тыдні прагучыць першы школьны званок. З нецярпеннем яго чакаюць і дзеці з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі . Яны таксама сядуць за парты, але ўжо ў шпіталі. У першых днях верасня Тамара Лісіцкая разам з Сяргеем Пукстам, Дзянісам Дудзінскім, клоўнамі прывязе ў цэнтр канцэрт.

На развітанне Алёна Шпакоўская зазначыла, што зараз усе дзеці рыхтуюцца да школы, і чужыя людзі могуць дапамагчы стварыць сапраўднае свята восені.

Алёна Шпакоўская:
Цудоўна, калі ў кожнага першакласніка быў бы ранец з усімі неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі: фарбамі, алоўкамі, сшыткамі… Гэты спіс можна яшчэ працягваць вельмі доўга. Тыя, у каго ёсць дзеці, ведаюць, што неабходна школьніку.

Калі вы вырашылі дапамагчы дзецям з анкалагічнага цэнтра, не адкладайце на потым, бо заўтра можа быць позна. У ноч нашага прыезду ў рэанімацыі памёр 18-гадовы Ваня, жаданне якога так і засталося “вісець” на сайце.

АДДЗЯЛЕННЕ МАЛОДШАГА ЎЗРОСТУ

1. Аляксей Санько, 8 гадоў — самакат ці ровар. traversay хоча купіць для Аляксея самакат (ці ровар?))
2. Ісмаіл Аліверды, 2 гады — машынка з пультам. Машынку гатовы падарыць Алег
3. Віктар Буко, 4 гады – самалёт. "Лётчык" marzec2006 гатовы заняться самалётам для Віктара.
4. Алег Багданчик, 4 гады – грузавая машынка. За грузапад’ёмнасць адказваюць шаноўныя buslovskas і irisation )
5. Наста Шчарбакова, 7 гадоў – поні (конь) для лялькі. utterly_vague дапаможа з канём)
6. Аляксандра Мірчукару, 2,5 гады – канструктар. muha_elka, здаецца, разумее, пра які канструктар ідзе размова))) Сваю версію канструктара гатовая прапанаваць і Gellochka
7. Цімафей Прыходзька, 5 гадоў – паравоз з пультам. Паравоз будуць шукаць fanatka_st і ндрэй.
8. Сярожа Міслюк, 6 гадоў – дзіцячы цацчны камп’ютар у валіцы. Шчыра дзякую murzata, якая вырашыла заняцца "валізкай")))
9. Ксенія Лешчанка, 1 год – дзіцячае пластыкавае крэселка. Яго набудзе varjatka_aa Яшчэ адно крэселка — ад elfik
10. Іван Каса, 3 гады – машынка з пультам. umanskaja абяцае выканаць просьбу))) Яшчэ адна машынка, верагодна, ад Алег.
11. Глеб Палянскі, 4 гады – вялікая міліцэйская машынка. Гэтым падарункам зоймецца lya
12. Цімафей Савельеў, 5 месяцаў – памперсы. Шчыра дзякую johnjune, якая перадала ўжо ўпакоўку памперсаў! Памперсаў трэба шмат! rabinowicz таксама далучаецца да "памперснага працэсу"
13. Эміль Гусейнаў – вялікі Мікі-Маўs. Маўса для Эміля пастараецца знайсці kozureva)
14. Вася Петрыкаў, 2 гады – вялікая грузавая машына. Загадкавы ??????????????? Вы не пакінулі адрас)) Калі не вы, тады Gellochka?
15. Косця Кулікоўскі, 8 гадоў – развіццёвая камп’ютарная гульня. Праблемай гатовы заняцца lunniy_malchik Яшчэ дыскі Косця атрымае ад crossover_girl
16. Лейла Бабаева, 2,5 гады – набор пацеркаў. Свае пацеркі прыгажуньцы аддае varjatka_aa І яшчэ адны пацеркі ад verona22 А a1exant гатовая змайстраваць для Лейлы пацеркі сама!
17. Эльвін Алібабаеў, 3 гады – машынка з радыёкіраваннем. Машынку "як для сябе" падбярэ checheck

ДЛЯ ЎСЯГО АДДЗЯЛЕННЯ МАЛОДШАГА ЎЗРОСТУ

1. Цацкі-бразготкі з мацаваннямі на ложку. Адну такую прыладу можа перадаць rabinowicz Яшчэ некалькі музычных дзіцячых прыбамбасікаў гатовая аддаць ola_kukusia
2. Машынкі з радыёкіраваннем для ляжачых дзяцей. Адну такую машынку гатовая перадаць verona22 Яшчэ дзве — olegger
3. Дзіцячыя цацчныя камп’ютары
4. Хадункі
5. Дзіцячыя пластмасавыя крэселкі. Выдатнае крэселка з высокай спінкай, а яшчэ лялькі гатовая перадаць elfik
6. Вялікія цацачныя машыны. Вялікую цацачную бетонамяшалку перадала ўжо olgager А два грузавікі cupalinka
7. Памперсы. Вялікая ўпакоўка памперсаў ад карыстальніка дамочки.ру Вольгі)mnogochlen — дзякую))) Вільготныя сурвэткі ад johnjune
8. Вялікая лялька і "Манаполія" ад olgager)


ІНФЕКЦЫЙНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

1. Наста Вячорка, 8 гадоў – лялька і дом для лялькі. Лялька i "нешта з мэблi" — ад kiro4ka_a Цяпер трэба знайсці домік?)
2. Іван Парустовіч, 5 гадоў – чырвоная вялікая легкавая машына. Машыну пашукае gulevich
3. Улад Аплевіч – чыгунка. Чыгунку для Улада купяць Кацярына і Леанід Дзінгілеўскія!)))
4. Наста Завідава, 8 гадоў – прыгожая лялька з пышнымі валасамі.Лялька для Насты ўжо дастаўленая каардынатарам — дзякую dr_akiross!
5. Антон Міхайлоўскі – мабільны тэлефон. Стары, але вельмі надзейны тэлефон Антону аддае yakudzablr
6. Жэня Махнач, 7 гадоў – вялікая жоўтая машынка з прычэпам. Гэтую складаную аўтамабільную задачу ралі Жэні збіраецца вырашыць kavalczuk)
7. Данік Ерашэвіч, 6 гадоў – жоўтая машынка з радыёкіраваннем. kavalczuk) ведае, дзе знаходзіцца "стайня" жоўтых машынак, ура!
8. Віця Банаеў, 5 гадоў – вялікая машына. І гэтыя машыны таксама часта катаюцца побач з kavalczuk), ён абяцае дамовіцца!
9. Данііл Смольскі, 4 гады – вялікі верталёт. Верталёт пашукае la_hexe
10. Кірыл Бубін, 15 гадоў – дыскі з камп’ютарнымі гульнямі. motorin "накапае Кірылу дыскаў"))) Выдатна) І яшчэ дыскі для Кірыла ад a_zay і ад lunniy_malchik
11. Коля Ялчанка, 5 гадоў – машынка з радыёкіраваннем. Коля атрымае "формулу" з радыёкіраваннем ад цёзкі motorin Яшчэ адна машынка ад kavalczuk)! Магчыма, Коля падзеліцца з аддзяленнем?))
12. Наста Шарыкава, 1 год – музычная цацка. Адразу некалькі цацак Насце гатовыя перадаць inenigma і fanatka_st
13. Аня Кухарчык, 11 месяцаў – цацка-зверык. Цацку (зверыка) Ані падорыць eres_eres
14. Наташа Вахрыў, 10 гадоў – вельмі прыгожы шырокі раменьчык з джынсу ці іншага матэрыяла. Ну, нарэшце знайшоўся "вельмі прыгожы раменьчык" — дзякую annhunter!
15. Марына Дземідзенка, 15 гадоў – прыгожы набор да школы (асадкі, сшыткі, нататнік, калькулятор і інш.). Усю гэтую прыгажосць ужо забяспечыла johnjune
16. Аня Мартынюк, 8 гадоў – лялька Барбі. Ляльку гатовая перадаць verona22

АДДЗЯЛЕННЕ СОЛЮДНЫХ ПУХЛІНАЎ

1. Дзмітры Парфяновіч, 17 гадоў – mp3-плеер (флэшка). Флэшка ёсць— ад mnogochlen
2. Аня Доўгер, 5 гадоў – вялікая лялька (ляльку Ані хоча перадаць (de_tochka_7)
3. Ілля Бобр, 3 гады – вялікая машынка. Група аўтааматараў irisation і buslovskas арганізуюць аўто для Іллі.
4. Вера Ляўзенка, 18 гадоў – 7-я кніга пра Гары Потэра на англійскай мове ці набор гігіенічнай касметыкі. Нешта абавязкова падорыць pifour. Прычым дзеля Веры ён гатовы зрабіць эксклюзіўны варыянт "Гары"! Нішто сабе!)) А tanya_and_sasha гатовая 3 верасня прывезці замежны асобнік “Потэра” на англійскай!
5. Юлія Іванова, 10 гадоў – вялікі мяккі заяц. Зайцам зоймецца spydream
6. Катя Наханчык, 10 гадоў – мабільны тэлефон. Ёсць тэлефон! Дзякую heaven_in_here!
7. Дзмітры Маеўскі, 17 гадоў – вялікі мяккі кот. Канечне, катом зоймецца muha_elka !)))) Каму ж яшчэ можна даверыць выбар ката?)) Ну, і яшчэ адзін кот Дзіму альбо некаму з дзяцей ад comradeludozz
8. Саша Стэфанкоў, 18 гадоў – камп’ютарныя гульні (гонкі, экшн). Гонкі і экшн — па гэта, вядома, да beatleoff Яшчэ гульні для Сашы — ад ivansobolev
9. Вераніка Лаўрыновіч, 17 гадоў – mp3-диски з музычнымі навінкамі ці набор гігіенічнай касметыкі. Дыскі для Веранікі запіша mnogochlen
10. Іван Вялічка, 14 гадоў – DVD-дыскі з кінанавінкамі. Дыскі Івану перадасць kavalczuk) І яшчэ партыя фільмаў — ад mnogochlen
11. Таццяна Лабацэвіч, 8 гадоў – вялікі плюшавы заяц. Спецыяліст па зайцах spydream арганізуе і гэты падарунак)
12. Міша Бакей, 16 гадоў – камп’ютарныя гульні (экшн, квэст) ці апошняя кніга пра Гары Потэра. Камп’ютарныя гульні для Мішы арганізуе ivansobolev
13. Таня Адналетава, 17 гадоў – мр3-плеер (флэшка). Флэшка будзе, mnogochlen сказаў)))
14. Юля Гурская, 21 год – прыгожая біжутэрыя. Тонкае "біжутэрнае" пытанне бярэ на сябе spydream Біжу і прыгожы капялюшык— ад a_ryadom ужо дастаўленыя!
15. Іна Герасіменка, 16 гадоў – CD- або мр3-плеер . Ёй аддае CD плэер litota_
16. Віця Кібачук, 16 гадоў – мабільны тэлефон. Стары, але вельмі працоўны тэлефон — ад femmelunaire
17. Саша Смаршчок, 9 гадоў – DVD-дыскі з кінанавінкамі і мульцікамі kavalczuk) бярэцца закрыць пытанне з кінанавінкамі і мульцікамі. mnogochlen таксама гатовы паўдзельнічаць у Сашавай гісторыі.
18. Аляксандр Лосеў, 16 гадоў – мр3-плеер (флэшка). Ёсць адразу два плееры ад oranjevaia і яе сяброўкі alёnka! Аляксандр зможа выбраць сабе і адзін аддаць Вользе Лабановіч?
19. Антон Шульдаў, 17 гадоў – мабільны тэлефон. Свой стары, але працоўны Сімэнс Антону аддасць ola_kukusia
20. Крысціна Пімуза, 9 гадоў – лялька Барбі (ці дом для Барбі). Ляльку з задавальненнем аддасць crossover_girl, асабістую, класную, навюткую.
21. Ілля Атленаў, 10 гадоў – цікавую дзіцячую кнігу, прыгоды. У прыгодах лепш за ўсіх разбіраецца kavalczuk Выбера самую цікавую) Атрыманыя кнігі ад antusha!
22. Вольга Лабановіч, 18 гадоў – мр3-плеер (флэшка) і мяккая цацка. Мяккую цацку цёзцы гатовая перадаць olgager А плеер ад oranjevaia і яе сяброўскі alёnka?
23. Люда Рылькова, 15 гадоў – набор гігіенічнай касметыкі і мяккая цацка. Падарунак перадала ўжо каардынатарам johnjune
24. Наташа Комава, 10 гадоў – пенал са школьнымі прыналежнасцямі. Пенал з радасцю падорыць ira_li Яшчэ адзін пенал, які гатовая даць muha_elka
25. Аляксей Фура, 18 гадоў – DVD-дыскі з кінанавінкамі. З Аляксеем "папрацуе" head_of_babulka
26. Вадзим Калянчук, 15 гадоў – мр3-плеер (флэшка) Гэты плеер прывязе cupalinka
27. Коля Лих, 13 гадоў – CD (мр3) плеер. Ёсць CD-плеер — ад annhunter
28. Жэня Люшцік, 18 гадоў — CD (мр3) плеер. І яшчэ раз annhunter — і зноў CD-плеер)))
29. Саша Саішнеў — CD (мр3) плеер. Гэтым плеерам зоймецца corrupted_life) Ужо дастаўлены плеер ад a_ryadom!

ДЛЯ ЎСЯГО АДДЗЯЛЕННЯ
Добры камп’ютар!!!!!!!! beatleoff гатовы паспрабаваць арганізаваць вырашэнне гэтага пытання???? Калі атрымаецца, будзе СУПЕР!!!!

АДДЗЯЛЕННЕ СТАРЭЙШАГА ЎЗРОСТУ

1. Ілля Гецман, 16 гадоў. Хлопец стварыў свой рэп-гурт, сам піша песні, выступае. Не хоча губляць час і цяпер, у лякарні. Марыць аб прафесійным мікрафоне «Бэрынджэр» (В-2PRO, С-1, В-1). Мікрафона пакуль няма, але кансультацыямі і запісам Іллю гатовы дапамагчы zvuck
2. Улад Кругліч, 13 гадоў. Любіць клеіць мадэлькі самалётаў, караблёў. Свае асабістыя мадэлькі Уладу перадасць zestranec. І яшчэ адну мадэльку Уладу хоча перадаць a_zay. Лішнімі яны дакладна не будуць)
3. Алеся Аляхновіч, 14 гадоў. Да хваробы дзяўчынка захаплялася музыкай, спявала. Цяпер пазбаўленая магчымасці займацца ўлюбёнай справай. Марыць пра сінтэзатар.
4. Мікіта Молаш. Марыць пра GAMEBOY
5. Аляксандр Курбацкі, 8 гадоў. Марыць пра камп’ютар, каб гуляць у гульні. Ёсць камп’ютар для Аляксандра! Яго аддае kot_kotson !)))
6. Ігар Завадскі, 20 гадоў. Марыць пра ноўтбук для працягу навучання (паступіў ва універсітэт)
7 …. Лук’янчык, ОЛЛ, рэцыдыў. Мабільны тэлефон. Свой тэлефон аддасць ollychen
8. Віталік Кмітта, 14 гадоў. Паколькі дзіця пастаянна знаходзіцца ў палаце, мама ўзяла крэдыт на набыццё ноўтбука, але, на жаль, не ў стане выплочваць яго, бо ўсе сродкі сыходзяць на аплату патрэбаў сына. Тэлефон мамы Віталіка ёсць у каардынатараў Святланы 1818151 і Дзяніса 6682345
9.Ілля Макарэвіч, 13 гадоў. Марыць пра камп’ютар.
10. Ірына Белавус, 16 гадоў. Дзяўчынка вельмі камунікатыўная, добра малюе, любіць чытаць. Марыць пра калекцыю кніг сясцёр Варабей. yr_evna гатовая купіць для Ірыны ўсе кнігі ўсіх сясцёр Варабей!))) oranjevaia гатовая далучыцца і дапамагчы ў пошуку))
11. Ягор Азараў, 13 гадоў. Ягор вельмі любіць жывёлаў і рыбак. У яго цэлая калекцыя кніг пра рыбак. Марыць пра столітровы акварыюм. Акварыюм у 480 літраў, які быў гатовы аддаць lunniy_malchik, на жаль, занадта вялікі для кватэры Ягора, таму працягваем пошук... Як толькі будзе знойдзены акварыюм, femmelunaire (з мужам) гатовая падзяліцца з Ягорам рыбкамі.
12. Ягор Пармонік, 8 гадоў. Дзіця абмежаванае ў кантактах, часта знаходзіцца адзін, марыць пра мр3-плеер. Выдатная навіна! Падарункам для Ягора гатовы заняцца beatleoff Ееес!
13. Каця Ражкова, 18 гадоў, астрацытома. Марыць пра ноўтбук. zelanton вельмі разумна прапануе аб’яднаць намаганні, каб купіць Каці патрыманы, але добры ноўтбук

ДЛЯ ЎСІХ АДДЗЯЛЕННЯЎ

1. Крэйды, масляныя, пастэль. Крэйды і гуаш, якія засталіся пасля заняткаў маляваннем, гатовая аддаць milaya_devushka
2. Гліна (любога колеру) Гліна, гуаш, пластылін, альбомы, пластылін, шарыкі і яшчэ воз “канцылярыі” — ад gulevich. Розная патрэбная “канцылярыя” — ад antusha
3. Клей – белы, універсальны
4. Ватман. Ёсць каляровы ватман і крэйды ад lysaye_dzyaucho. Яшчэ 50 аркушаў ватмана ад olgager
5. PLAY-GAME (gameboy) – 4 шт., у кожнае аддзяленне
6. Гуаш. Гуаш і "розная драбяза" — ад annhunter
7. Шарыкі паветраныя. Шарыкі я яшчэ вагончык розных каштоўных дробязяў гатовая перадаць ej__
8. Гіпс
9. Наборы для мадэлявання (самалёты, караблі). І наборы, і фарбы пашукае ў Бельгіі nafanechka_bel
10. Фарбы для роспісу керамікі і шкла (ёсць у Бігсе?)
11. Блокі для крэслення А3
12. Альбомы для крэслення А4. Магчыма, 10 "альбомаў-пластылінаў" купіць de_tochka_7
13. Пазлы 100, 200, 250. Пазлы і цацкі можа перадаць montechien . "Крыху", але вельмі высакародна) Яшчэ "пазлы і розная драбяза" — ад olgager . Шмат выдатных вялікіх пазлаў гатовая аддаць ukurka. Манструозны пазл на 15.000 ад corrupted_life
14. Пластылін
15. Пацеркі, каралі, наборы для пляцення "Пацеркі, каралі і розная драбяза" — ад femmelunaire. Яшчэ пацеркі і каралі — ад a1exant . Пацеркі ад Jahoroshaja (вітаем байкерскі форум!)) Наборы для вышывання крыжыкам ад ollychen "Складаная вышыўка" — ад nia_ja Набор для вышывання ад antusha
16. «Чароўны пясок»
17. Каляровая папера
18. Наборы для вышывання
19. Рамкі для гатовых працаў. 5 рамак падорыць kozureva

Калі вы вырашылі дапамагчы, звяртайцеся да псіхолага дзіцячага анкалагічнага цэнтра Алёны Сяргееўны Шпакоўскай па тэлефоне 8-029-628-81-02.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі